2 Corinthians 12:9 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але Гасподзь сказаў мне: "досыць табе мілаты Маёй, бо сіла Мая зьдзяйсьняецца ў немачы". І таму я найболш ахвоча буду хваліцца сваімі немачамі, каб жыла ўва мне сіла Хрыстовая.
Belarusian 2017
але Ён сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц Мая праз слабасць здяйсняецца». Таму найбольш ахвотна буду хваліцца сваімі немачамі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
але Госпад сказаў мне: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц у слабасьці дасканаліцца.” Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але Госпад сказаў мне: даволі табе ласкі Маей, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб увайшла ў мяне сіла Хрыстовая.
Belarusian Bokun
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.