2 Corinthians 7:11 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо тое, што вы засмуціліся дзеля Бога, глядзеце, якую абудзіла ў вас руплівасьць, якія перапросіны, якую абуранасьць вінаватымі, які страх, якое жаданьне, якую дбайнасьць, якое спагнаньне! І ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.
Belarusian 2017
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас гэткую руплівасць, а якую абарону, а якое абурэнне, а якую боязь, а якую тугу, а які клопат ды гатоўнасць прыняць адплату. Таму ва ўсім паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Гэта вось, што вы засмуткавалі дзеля Бога, выклікала ў вас руплівасьць, абарону, абурэньне, боязь, тугу, клопат ды адплату. Ва ўсім гэтым паказаліся вы невінаватымі ў гэтай справе.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо-ж вось самае тое, што вы засумавалі па Богу, якую дбаласьць учыніла ў вас, а апраўдываньне, а абурэньне, а страх, а жаданьне, а рупнасьць, а адплату! У-ва ўсім вы паказалі, што вы чыстыя ў гэтай справе.
Belarusian Bokun
Бо, вось, самае тое, што вы засмуціліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.