2 Corinthians 7:4 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Я шмат спадзяюся на вас, шмат хвалюся вамі; я поўны ўцехі, узбагачаюся радасьцю пры ўсёй журбе нашай.
Belarusian 2017
Вялікае спадзяванне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я напоўнены суцяшэннем і перапоўнены радасцю ў кожным нашым горы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Вялікае спадзяваньне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я перапоўнены пацехаю і радасьцю ў кожным нашым уціску.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вялікае ў мяне спадзяваньне на вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацехаю, маю паддастаткам радасьці пры ўсім суме нашым.
Belarusian Bokun
Вялікая ў мяне адвага што да вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацяшэньнем, маю ўдосталь радасьці ў-ва ўсякім прыгнёце нашым.