2 Corinthians 8:2 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо яны сярод вялікіх выпрабаваньняў нягодамі маюць шмат радасьці, і глыбокая галеча іхняя разьліваецца бяз краю ў шчодрасьці іхняй гасьціннасьці;
Belarusian 2017
як у цяжкім выпрабаванні прыгнётам вялікая радасць іх і надзвычайная беднасць іх выявілася багаццем прастаты.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
як у цяжкім выпрабаваньні прыгнёту захавалі вялікую радасьць і як скрайняя беднасьць іхняя выявілася багацьцем прастаты.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
бо ў вялікай спробе горам у іх паддастаткам радасьцяў, і глыбокая ўбогасьць іх мае паддастаткам багацьця іх прастаты,
Belarusian Bokun
бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,