2 Corinthians 9:5 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вось чаму я палічыў патрэбным упрасіць братоў, каб яны першыя пайшлі да вас і папярэдне паклапаціліся, каб абвешчанае ўжо дабраславеньне ваша было гатовае, як дабраславеньне, а не як прымусовая даніна.
Belarusian 2017
Дык вось, палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся пра абяцанае вамі дабраславенства, каб было яно прыгатавана так, як дабраславенства, а не як прымус.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абвешчаны наперад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.
Belarusian Bokun
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.