2 John 1:6 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю,
Belarusian 2017
І тое ёсць любоў, каб мы жылі паводле пастаноў Яго; гэта тое прыказанне, якое вы чулі ад пачатку, каб вы жылі па ім.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта тое прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім хадзіць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе хадзілі.
Belarusian Bokun
І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі.