2 Kings 1:16 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў яму: так кажа Гасподзь: за тое, што ты пасылаў пасланцаў пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага, быццам у Ізраіле няма Бога, каб папытацца пра слова Ягонае,— з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш.
Belarusian 2017
і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Бэльзэбула, бога Акарона, як быццам не было Бога ў Ізраэлі, ад Якога ты мог бы даведацца слова Яго, з ложка, на якім ляжыш, не падымешся, але напэўна памрэш”».
Belarusian Bokun
і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону, як быццам няма Бога ў Ізраіля, ад Якога ты мог бы даведацца слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, не падымешся, але сьмерцю памрэш”».