2 Kings 10:15 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І паехаў адтуль і сустрэўся зь Ёнадавам, сынам Рыхававым, які ішоў насустрач яму, і прывітаў яго, і сказаў яму: ці прыхіляецца тваё сэрца, як маё да твайго сэрца? І сказаў Ёнадаў: так. Калі так, дык дай руку тваю. І падаў ён руку сваю, і падняў ён яго да сябе ў калясьніцу,
Belarusian 2017
І калі адтуль пайшоў Егу, ён напаткаў Ёнадаба, сына Рэхаба, які выйшаў яму насустрач, і прывітаў яго: «Ці тваё сэрца шчырае да мяне, як маё сэрца да цябе?» І Ёнадаб сказаў: «Так». «Калі так, — кажа Егу, — дай мне руку сваю». І Ёнадаб даў яму руку сваю. А ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу
Belarusian Bokun
Адтуль пайшоў Егу і спаткаў Ёнадава, сына Рэхава, які выйшаў яму на спатканьне, і прывітаў яго: «Ці сэрца тваё шчырае да мяне, як сэрца маё да цябе?» Ёнадаў сказаў: «Так». [Сказаў Егу]: «Калі так, дай мне руку сваю». І Ёнадаў даў яму руку сваю, і ён пасадзіў яго пры сабе ў калясьніцу,