2 Kings 11:18 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Ваала, і разбурылі ахвярнікі яго, і выявы ягоныя зусім пабілі, і Матфана, жраца Ваалавага, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў сьвятар нагляд над домам Гасподнім.
Belarusian 2017
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада.
Belarusian Bokun
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балванаў разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.