2 Kings 19:23 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Праз паслоў тваіх ты асуджаў Госпада і сказаў: з мноствам калясьніц маіх я ўзышоў на вышыню гор, на рэбры Лівана, і сьсёк рослыя кедры яго, выдатныя кіпарысы яго, і прыйшоў на самае крайняе прыстанішча яго, у гай саду яго:
Belarusian 2017
Праз вестуноў тваіх ты зневажаў Госпада і казаў: “З мноствам маіх калясніц я ўзышоў на горныя ўзвышшы, на вяршыні Лібана, і ссек яго велічныя кедры і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры яго.
Belarusian Bokun
Праз весьнікаў тваіх ты зьняважаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на высокія горы, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры ягоныя і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры ягоныя.