2 Kings 19:4 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Можа, пачуе Гасподзь, Бог, твой усе словы Рабсака, якога паслаў цар Асірыйскі, гаспадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць яго словамі, якія чуў Гасподзь, Бог твой. Учыні ж малітву за пазасталых, якія яшчэ жывыя.
Belarusian 2017
Можа, пачуе Госпад, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб зневажаць Бога жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў Госпад, Бог твой; і памаліся за астатніх, якія яшчэ жывуць”».
Belarusian Bokun
Можа пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьняважыць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык памаліся за пазасталых, якія яшчэ жывуць”».