2 Kings 20:13 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Эзэкія, выслухаўшы пасланцаў, паказаў ім кладоўкі свае, срэбра і золата, і пахошчы, і масьці дарагія, і ўвесь збройны дом свой і ўсё, што было ў скарбніцах ягоных: не заставалася ніводнай рэчы, якой не паказаў бы ім Эзэкія ў доме сваім і ва ўсім валоданьні сваім.
Belarusian 2017
І цешыўся Эзэкія з-за іх прыбыцця, і паказаў ім увесь скарб скарбоўніцы сваёй: срэбра і золата, вострыя духмяныя прыправы і найлепшы алей, і ўсю колькасць посуду свайго, і ўсё, што знаходзілася ў яго скарбоўніцах; не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй.
Belarusian Bokun
І цешыўся Эзэкія з прыходу іхняга, і паказаў ім увесь скарб свой, срэбра і золата, пахнідлы і дарагі алей, збройню сваю і ўсё, што знаходзілася ў скарбніцах ягоных. І не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй.