2 Kings 7:12 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўстаў цар уначы, і сказаў слугам сваім: скажу вам, што робяць з намі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы церпім голад, і выйшлі з табара, каб схавацца ў полі, думаючы так: калі яны выйдуць з горада, мы захопім іх жывых і ўворвемся ў горад.
Belarusian 2017
І ўстаў цар ноччу, і сказаў паслугачам сваім: «Скажу вам, што зрабілі нам сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, і таму выйшлі яны з лагера і схаваліся ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з горада, мы захопім іх жывымі і тады зможам увайсці ў горад”».
Belarusian Bokun
І устаў валадар ноччу, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, дык выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”».