2 Kings 9:21 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў Ёрам: запрагай. І запрэглі калясьніцу ягоную. І выступіў Ёрам, цар Ізраільскі, і Ахозія, цар Юдэйскі, кожны на калясьніцы сваёй. І выступілі насустрач Іую, і сустрэліся зь ім на полі Навутэя Ізрэеліцяніна.
Belarusian 2017
І Ярам загадаў: «Запрагай калясніцу!» І запрэглі калясніцу яго, і Ярам, цар Ізраэля, і Ахазія, цар Юдэі, кожны ў сваёй калясніцы паехалі. І накіраваліся яны насустрач Егу, і напаткалі яго на полі Набота з Езрагэля.
Belarusian Bokun
І Ярам сказаў: «Запрагай калясьніцу!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі на сустрэчу Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.