2 Peter 1:21 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо ніколі прароцтва ня бывала агалошана з волі людзкой, а прамаўлялі яго сьвятыя Божыя людзі, натхнёныя Духам Сьвятым.
Belarusian 2017
Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо не па волі людзкай было калісьці абвешчана прароцтва, але казалі яго людзі Божыя, кіраваныя Духам Сьвятым.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалавечай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ведзеныя Духам сьвятым.
Belarusian Bokun
бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.