2 Samuel 14:17 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою.
Belarusian 2017
Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
Belarusian Bokun
Бо вырашыла служанка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, супакоіць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае і што благое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!»