2 Samuel 14:19 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў цар: ці ня рука Ёава ва ўсім гэтым з табою. І адказвала жанчына і сказала: хай жыве душа твая, гаспадару мой цар; ні направа, ні налева нельга ўхіліцца ад таго, што сказаў гаспадар мой цар; правільна, раб твой Ёаў загадаў мне, і ён уклаў у вусны рабы тваёй усе гэтыя словы;
Belarusian 2017
І спытаўся цар: «Ці не рука Ёаба з табой ува ўсім гэтым?» І ў адказ прамовіла жанчына: «Жыве душа твая, гаспадару мой, цар; і нельга ўхіліцца ані ўправа, ані ўлева ад усяго таго, пра што пытае гаспадар мой, цар; бо паслугач твой, Ёаб, сам загадаў мне і ўклаў у вусны мае ўсе гэтыя словы;
Belarusian Bokun
І спытаўся валадар: «Ці не рука Ёава з табой у-ва ўсіх гэтых словах?» У адказ сказала жанчына: «На жыцьцё душы тваёй, гаспадару мой, валадар! Нельга ўхіліцца ані направа, ані налева ад усяго таго, пра што пытае гаспадар мой, валадар. Бо слуга твой Ёаў загадаў мне і ўлажыў у вусны мае ўсе словы гэтыя.