2 Samuel 14:22 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады Ёаў упаў тварам на зямлю і пакланіўся, і дабраславіў цара і сказаў: цяпер ведае раб твой, што здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, гаспадару мой цар, бо цар зрабіў паводле слова раба свайго.
Belarusian 2017
І Ёаб, упаўшы тварам сваім на зямлю, пакланіўся і дабраславіў цара. І сказаў Ёаб: «Сёння даведаўся паслугач твой, што мае ласку ў вачах тваіх, гаспадар мой, цар; бо споўніў ты просьбу паслугача свайго».
Belarusian Bokun
Ёаў упаў тварам на зямлю і пакланіўся валадару, кажучы: «Сёньня даведаўся слуга твой, што мае ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо споўніў ты просьбу слугі твайго».