2 Samuel 14:33 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пайшоў Ёаў да цара і пераказаў яму. І паклікаў цар Авэсалома. Ён прыйшоў да цара і ўпаў тварам сваім на зямлю перад царом. І пацалаваў цар Авэсалома.
Belarusian 2017
Ёаб пайшоў да цара і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да цара і ўпаў тварам на зямлю перад ім, і пацалаваў цар Абсалома.
Belarusian Bokun
І пайшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да валадара, і ўпаў на твар перад ім. І пацалаваў валадар Абсалома.