2 Samuel 14:7 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І вось, паўстала ўся радня на рабу тваю, і кажуць: аддай забойцу брата свайго; і мы заб'ем яго за душу брата ягонага, якую ён загубіў, і зьнішчым нават спадчыньніка. І так яны патушаць астатнюю іскру маю, каб не пакінуць мужу майму імя і нашчадкаў на ўлоньні зямлі.
Belarusian 2017
І вось, увесь род, падняўшыся супраць паслугачкі тваёй, кажа: “Аддай таго, хто забіў брата свайго, каб мы забілі яго за душу брата яго, якога ён забіў, і каб мы знішчылі спадкаемцу”. І намагаюцца яны затушыць апошнюю іскру маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані нашчадкаў на зямлі».
Belarusian Bokun
І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, дамагаючыся: “Аддай таго, хто забіў брата свайго, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў, і зьнішчым спадкаемцу”. І намагаюцца яны затушыць апошнюю зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані патомства на абліччы зямлі».