2 Samuel 17:23 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўбачыў Ахітафэл, што ня выканана парада ягоная, і асядлаў асла, і сабраўся, і пайшоў у дом свой, і зрабіў тастамант дому свайму, і ўдавіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
Belarusian 2017
Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
Belarusian Bokun
Тым часам Ахітафэль, бачачы, што не была выканана парада ягоная, асядлаў асла свайго і вярнуўся ў горад свой і ў дом свой, і, даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.