2 Samuel 17:8 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой — чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.
Belarusian 2017
І працягваў Хусай: «Ты ведаеш, што бацька твой і ваяры, якія з ім, — людзі наймужнейшыя і з жорсткаю душою, як дзікая мядзведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе; але бацька твой — ваяр спраўны, і ён не спіць са сваімі людзьмі:
Belarusian Bokun
І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і ваяроў, якія з ім. Гэта людзі мужныя, і яны разьюшаныя, як дзікая мядзьведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе. А бацька твой — ваяр спраўны, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.