2 Samuel 2:23 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але той не захацеў адстаць. Тады Авэнір, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; дзіда прашыла яго наскрозь, і ён упаў там і памёр на месцы. Усе, хто праходзіў праз тую мясьціну, дзе ўпаў і памёр Асаіл, спыняліся
Belarusian 2017
Той не хацеў слухаць яго і не жадаў адступіцца. Тады Абнэр ударыў яго, павярнуўшы дзіду ў жываце, і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, якія праходзілі праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымліваліся.
Belarusian Bokun
Але той не хацеў слухаць яго і спыніцца. І Абнэр, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымоўваліся.