2 Samuel 20:21 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Гэта ня так; але чалавек з гары Яфрэмавай, імем Савэй, сын Біхры, падняў руку сваю на цара Давіда; выдайце мне яго аднаго, і я адступлюся ад горада. І сказала жанчына Ёаву: вось, галава ягоная будзе табе скінута са сьцяны.
Belarusian 2017
Не ў гэтым справа, але чалавек з гары Эфраіма, на імя Сэба, сын Бохры, падняў руку сваю на цара Давіда; выдайце яго аднаго, і я адступлю ад горада». І жанчына кажа Ёабу: «Вось, галава яго будзе скінута табе з мура».
Belarusian Bokun
Ня ў гэтым справа. Вось жа чалавек з гор Эфраіма, Шэва, сын Біхры, падняў руку сваю на валадара Давіда. Выдайце яго самога, і я адступлю ад гораду». І сказала жанчына Ёаву: «Галава ягоная будзе перакінута табе праз мур».