2 Samuel 20:22 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І пайшла жанчына да ўсяго народу са сваім разумным словам. І адсеклі галаву Савэю, сыну Біхры, і кінулі Ёаву. Тады Ёаў затрубіў у трубу, і разышліся ад горада ўсе па сваіх палатках; а Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да цара.
Belarusian 2017
І выйшла яна перад усім народам і сказала яму разумна. Яны адсеклі галаву Сэбы, сына Бохры, і кінулі праз мур Ёабу. І ён затрубіў у трубу, і адышлі ад горада кожны ў сваю палатку. А Ёаб вярнуўся ў Ерузалім да цара.
Belarusian Bokun
І выйшла яна перад усім народам, і сказала яму разумна, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі праз мур Ёаву. І ён затрубіў, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.