2 Samuel 20:3 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І прыйшоў Давід у свой дом у Ерусаліме, і ўзяў цар дзесяць жанчын наложніц, якіх ён пакідаў сцерагчы дом, і разьмясьціў іх у асобным доме пад нагляд, і ўтрымліваў іх, але не хадзіў да іх. І ўтрымліваліся яны там да дня сьмерці сваёй, жывучы як удовы.
Belarusian 2017
І, калі вярнуўся цар у дом свой у Ерузаліме, узяў ён дзесяць жанчын наложніц, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясціў іх у дом пад вартай, даўшы ім харч. І больш да іх не прыходзіў, але былі яны замкнёныя аж да дня смерці сваёй, жывучы, быццам удовы.
Belarusian Bokun
Калі вярнуўся валадар ў дом свой у Ерусаліме, узяў ён дзесяць наложніцаў сваіх, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, зааглядаючы іх, але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа].