2 Samuel 21:2 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады цар паклікаў Гавааніцянаў і гаварыў зь імі. Гавааніцяне былі ня з сыноў Ізраілевых, а з рэштак Амарэяў; а Ізраільцяне далі ім прысягу, але Саўл хацеў іх зьнішчыць з рэўнасьці сваёй да нашчадкаў Ізраіля і Юды..
Belarusian 2017
Дык, сабраўшы габаонцаў, сказаў ім цар — габаонцы не былі з сыноў Ізраэля, але з астаткаў амарэяў; а сыны Ізраэля прысягнулі ім, але Саўл пажадаў знішчыць іх з рэўнасці сваёй дзеля сыноў Ізраэля і Юды, —
Belarusian Bokun
І, сабраўшы Гібэонцаў, сказаў ім валадар, а Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў. Сыны Ізраіля пакляліся ім не чапаць іх, але Саўл стараўся зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.