2 Samuel 3:8 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Авэнір моцна ўгневаўся на словы Евастэя і сказаў: хіба я — сабачая галава? Я супроць Юды зрабіў сёньня ласку дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і ня выдаў цябе ў рукі Давіда, а ты спаганяеш сёньня на мне грэх праз жанчыну.
Belarusian 2017
Абнэр, дужа ўзлаваўшыся дзеля слоў Ісбаала, сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёння я аказваю міласэрнасць дому Саўла, бацькі твайго, і братам яго, і блізкім яго, і цябе не аддаў у рукі Давіда. І ты пытаешся ў мяне аб гэтым, бо абвінавачваеш сёння дзеля жанчыны.
Belarusian Bokun
Абнэр дужа ўзлаваўся дзеля словаў Ішбаала і сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёньня я зьяўляю міласэрнасьць дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і цябе не аддаў у рукі Давіда, а ты сварышся на мяне сёньня дзеля гэтае жанчыны?