2 Samuel 6:12 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі данесьлі цару Давіду, кажучы: "Гасподзь дабраславіў дом Авэдара і ўсё, што было ў яго, дзеля каўчэга Божага", дык пайшоў Давід і ўрачыста перанёс каўчэг Божы з дома Авэдара ў горад Давідаў.
Belarusian 2017
І паведамілі цару Давіду: «Дабраславіў Госпад Абэдэдома ды ўсё яго дзеля каўчэга Божага». Дык пайшоў Давід, і перанёс каўчэг Божы з дома Абэдэдома ў горад Давідаў з радасцю.
Belarusian Bokun
І паведамілі валадару Давіду: «Дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўсё ягонае дзеля Каўчэгу Божага». І пайшоў Давід, і перанёс Каўчэг Божы з дому Абэд-Эдома ў горад Давідавы з радасьцю.