Acts 13:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У Антыахіі ў тамтэйшай царкве былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Варнава, і Сымон, якога звалі Нігер, і Луцый Кірынеец, і Манаіл, выхаваны разам зь Ірадам тэтрархам, і Саўл.
Belarusian 2017
І былі ў Антыёхіі, у царкве, прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сімяон, званы Нігер, Луцый Цырэнец і Манаэн, які гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, ды Саўл.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
У Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сымон, званы Нігер, Люцыян Цырэнэец і Манаэн, каторы гадаваўся разам з Геродам тэтрархам, ды Саўл.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сымон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл.
Belarusian Bokun
Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.