Acts 13:22 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Адхіліўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, пасьведчыўшы: "знайшоў Я мужа па сэрцы Маім, Давіда" сына Ясэевага, які спраўдзіць усе хаценьні Мае".
Belarusian 2017
А калі яго адкінуў, паставіў ім царом Давіда, пра якога, даючы сведчанне, сказаў: “ Знайшоў Я Давіда, сына Ясэя, мужа па сэрцы Маім, які ва ўсім выканае волю Маю”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А калі яго адкінуў, паставіў ім каралём Давіда, пра якога даў сьведчаньне, кажучы: "Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, чалавека па сэрцы Маім, каторы ва ўсім споўніць волю Маю”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Скінуўшы-ж яго, паставіў ім за цара Давіда, аб якім і сказаў, сьведчучы: Знайшоў Давіда, сына Есіявага, мужа Мне па сэрцу, які зьдзейсьніць усе жаданьні Мае. (1 Царств:13, 14 Пс. 88:21)
Belarusian Bokun
І, адставіўшы яго, паставіў ім за валадара Давіда, пра якога і сказаў, сьведчачы: “Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, мужа паводле сэрца Майго, які выканае ўсю волю Маю”.