Acts 13:25 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А пры канцы свайго шляху Ян казаў: за каго ўважаеце мяне? я ня Той; але вось, ідзе за мною, у Якога я ня варты разьвязаць абутак на нагах.
Belarusian 2017
А пад канец свайго шляху Ян казаў: “Кім вы лічыце мяне? Гэта не я; але, вось, пасля мяне ідзе Той, Якому я не варты развязаць пасталоў на нагах”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А пад канец свайго шляху Ян казаў: "Я ня той, за каго вы мяне ўважаеце. Але пасьля мяне прыйдзе Той, катораму я ня варты разьвязаць сандалаў на нагах”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж Іоан канчаў шлях свой, ён сказаў: За каго лічыце мяне? Не я гэта, а йдзе вось за мною, каму я ня годны вобуй разьвязаць на нагах.
Belarusian Bokun
А калі Ян споўніў бег свой, ён сказаў: “За каго лічыце мяне? Ня я гэта, але, вось, ідзе за мною Той, Якому я ня варты разьвязаць сандалы на нагах”.