Acts 15:7 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пасьля доўгага разважаньня Пётр, устаўшы, сказаў ім: мужы братове! вы ведаеце, што Бог ад першых дзён абраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх язычнікі пачулі слова Дабравесьця і ўверавалі;
Belarusian 2017
Калі ўзнікла вялікая спрэчка, тады, узняўшыся, Пётра сказаў ім: «Мужы браты, вы ведаеце, што Бог з даўніх дзён выбраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Евангелля ды ўверылі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі па гэтым узьнікла вялікая спрэчка, тады ўстаў Пётар і сказаў ім: “Мужы браты, вы ведаеце, што Бог з даўных дзён выбраў з нас, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Эвангельля ды ўверылі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Як-жа ўзьнялося вялікае змаганьне, Пётр, устаўшы, сказаў: Мужы браты! вы ведаеце, што ад даўных дзён Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны чулі пагане слова Эвангельля ды ўверавалі;
Belarusian Bokun
А як сталася вялікая спрэчка, Пётар, устаўшы, сказаў ім: «Мужы браты! Вы ведаеце, што ад дзён старадаўных Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны пачулі пагане слова Эвангельля і паверылі.