Acts 16:14 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І адна жанчына з горада Фіятыр, якую звалі Лідзія, гандлярка парфіраю, шаноўніца Бога, слухала; і Гасподзь расхінуў сэрца ейнае слухаць тое, што казаў Павал.
Belarusian 2017
І слухала адна богабаязная жанчына, імем Лідзія, родам з горада Тыятыры, што прадавала пурпур, і Госпад адчыніў ёй сэрца, каб успрымаць тое, што казаў Паўла.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І слухала адна багабойная жанчына, імем Лідзія, родам з горада Тыятыры, што прадавала пурпур, і Госпад адчыніў ёй сэрца на словы Паўла.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з места Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яе, каб зважала на прамову Паўлы.
Belarusian Bokun
І слухала адна жанчына, на імя Лідзія, гандлярка пурпурам, з гораду Тыятыра, якая пакланялася Богу, і Госпад адчыніў сэрца ейнае, каб зважала на прамову Паўла.