Acts 16:37 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але Павал прамовіў да іх: нас, рымскіх грамадзянаў, бяз суду прылюдна білі і кінулі ў цямніцу, а цяпер употайкі выпускаюць? не, хай прыйдуць і самі выведуць нас.
Belarusian 2017
Але Паўла сказаў ім: «Збіўшы нас прылюдна без суда, хоць мы – рымскія грамадзяне, яны кінулі нас у астрог, а цяпер цішком выпускаюць? О не! Хай прыйдуць і самі выведуць нас».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Але Павал сказаў ім: “Перад народам без суду бічавалі нас, Рымскіх грамадзянаў, і пасадзілі ў вастрог, а цяпер цішком выпускаюць нас? О не! Хай самі прыйдуць і выведуць нас”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Паўла-ж сказаў да іх: Нас, грамадзян Рымскіх, бяз суду білі перад народам і кінулі ў вязьніцу, а цяпер цішком звальняюць нас? О, не: няхай самі прыйдуць ды вывядуць нас.
Belarusian Bokun
А Павал прамовіў да іх: «Нас, людзей Рымскіх, без суду зьбіўшы прынародна, кінулі ў вязьніцу, і цяпер цішком выганяюць нас? О, не! Але няхай самі, прыйшоўшы, вывядуць нас».