Acts 17:13 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але калі Фесалоніцкія Юдэі даведаліся, што і ў Вэрыі прапаведана Паўлам слова Божае, дык прыйшлі і туды, узрушаючы і бунтуючы людзей.
Belarusian 2017
Калі юдэі з Тэсалонікі даведаліся, што таксама ў Бэрэі Паўла прапаведуе слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы і хвалюючы многіх.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі Юдэі з Тэсалёнікі даведаліся, што таксама ў Бэрэі Павал вясьціць слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы грамады і выклікаючы забурэньне.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы даведаліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ.
Belarusian Bokun
Калі ж Юдэі з Тэсалонікі даведаліся, што і ў Бэрэі абвяшчаецца праз Паўла слова Божае, прыйшлі і сюды, падбухторваючы натоўп.