Acts 17:23 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо, прыходзячы і аглядаючы вашыя сьвятыні, я знайшоў і ахвярнік, на якім напісана: "невядомаму Богу". Вось Яго, Якога вы, ня ведаючы, шукаеце, я прапаведую вам:
Belarusian 2017
Бо, праходзячы ды аглядаючы вашы святыні, напаткаў і ахвярнік, на якім было напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каму вы, не ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Праходзячы вось ды аглядаючы вашыя сьвятыні, напаткаў аўтар, на каторым было напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, каму вы, ня ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Няведамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня ведаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
Belarusian Bokun
Бо, праходзячы і аглядаючы месцы пакланеньня вашыя, знайшоў я і ахвярнік, на якім напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каго вы, ня ведаючы, ушаноўваеце, я вам абвяшчаю.