Acts 18:14 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж Павал хацеў адкрыць вусны, Галіён сказаў Юдэям: Юдэі! калі б якая-небудзь была крыўда, або ліхі намысел, дык я меў бы прычыну выслухаць вас;
Belarusian 2017
Калі ўжо Паўла пачынаў адкрываць вусны, Галіён сказаў юдэям: «Калі б быў які праступак або злачынства, о юдэі, дык я заняўся б вамі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі ўжо Павал меў адчыніць вусны, Галіён сказаў Юдэям: “Калі б быў які праступак або злачынства, о Юдэі, дык я заняўся б вамі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж Паўла хацеў расчыніць рот, сказаў Гальліон да Жыдоў: Жыды, я-б слушна выслухаў вас, калі-б была нейкая крыўда, ці думка ліхая;
Belarusian Bokun
Калі ж Павал меўся расчыніць вусны, сказаў Галіён да Юдэяў: «Калі б праўда была нейкая крыўда ці злачынства, о Юдэі, я б меў прычыну цярпець вас.