Acts 20:35 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ва ўсім паказаў я вам, што, працуючы, трэба падтрымліваць слабых і памятаць словы Госпада Ісуса, бо Ён Сам сказаў: "больш дабрашчасна — даваць, чым браць".
Belarusian 2017
Ва ўсім паказваў я вам, што, так працуючы, трэба ўспамагаць нядужым і памятаць словы Госпада Ісуса, Які казаў: “Шчаслівей даваць, чым браць”».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ва ўсім паказваў я вам, што так працуючы, трэба ўспамагаць кволых, памятаючы на словы Госпада Езуса, які казаў: “Лепш даваць, чым браць”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьлівей даваць, чым браць.
Belarusian Bokun
У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».