Acts 21:16 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
з намі ішлі і некаторыя вучні з Кесарыі, праводзячы нас да аднаго даўняга вучня, Мнасана Кіпрыйца, у якога можна было нам жыць.
Belarusian 2017
і пайшлі з намі таксама некаторыя з вучняў з Цэзарэі ды завялі нас да нейкага Мназона з Кіпра, даўняга вучня, у якога знайшлі мы гасціну.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
і праводзілі нас некаторыя з вучняў з Цэзарэі ды завялі нас да нейкага Мназона з Кіпру, аднаго з першых вучняў, у каторага знайшлі мы гасьціну.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць.
Belarusian Bokun
Ішлі ж з намі і вучні з Цэзарэі, ведучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старадаўнага вучня, у якога мы мелі гасьцяваць.