Acts 21:28 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
закрычаўшы: мужы Ізраільскія, памажэце! Гэты чалавек усіх і ўсюды настаўляе супроць народу і закону і месца гэтага; да таго ж і Элінаў дапусьціў у храм і спаганіў сьвятое месца гэтае.
Belarusian 2017
лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
падняўшы крык: “Ізраэльцы! На помач! Гэта той чалавек, каторы ўсюды ўсіх вучыць супраць народу і закону, і супраць гэтага месца, а прытым Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае сьвятое месца”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
крычучы: Мужы Ізраільскія, памажэце! Вось чалавек, які ўсіх усюды навучае проці народу й проці закону й проці месца гэтага; ды яшчэ й Грэкаў увёў у храм ды апаганіў гэтае месца сьвятое
Belarusian Bokun
крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое».