Acts 22:29 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тады адразу адступіліся ад яго тыя, што хацелі яго катаваць; а тысячнік, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін, перапалохаўся, што зьвязаў яго.
Belarusian 2017
Адразу таму адышлі ад яго тыя, што меліся дапытваць яго. А трыбун спалохаўся, як даведаўся, што Паўла – рымлянін, а ён яго звязаў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што меліся выпытваць яго. А трыбун, даведаўшыся, што Павал ёсьць Рымлянін, спалохаўся, што загадаў яго зьвязаць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што меліся выпытываць у яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.
Belarusian Bokun
Дык адразу адступіліся ад яго тыя, што меліся тартураваць яго. І тысячнік спалохаўся, даведаўшыся, што ён Рымлянін і што яны былі зьвязаўшы яго.