Acts 23:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У другую ноч Гасподзь, зьявіўшыся яму, сказаў: мацуйся, Паўле; бо як ты сьведчыў за Мяне ў Ерусаліме, так трэба табе сьведчыць і ў Рыме.
Belarusian 2017
У наступную ноч аб’яўляецца яму Госпад і гаворыць: «Будзь мужны! Паўла, трэба, каб ты і ў Рыме сведчыў пра Мяне падобным чынам, як у Ерузаліме».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
У наступную ноч аб’явіўся яму Госпад і сказаў: “Адвагі! Трэба бо, каб ты і ў Рыме сьведчыў пра Мяне, так як (сьведчыў) у Ерузаліме”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьведчыў аба Мне ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме.
Belarusian Bokun
А ў наступную ноч Госпад, стаўшы перад ім, сказаў: «Будзь пэўны, Паўле! Бо як ты сьведчыў пра Мяне ў Ерусаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме».