Acts 23:6 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Павал, даведаўшыся, што тут адна частка — садукеі, а другая — фарысэі, узвысіў голас у сынедрыёне: мужы братове! Я фарысэй і сын фарысэя; за надзею і ўваскрэсеньне мёртвых я суд прымаю.
Belarusian 2017
І Паўла, ведаючы, што тут адна частка садукеяў, а другая – фарысеяў, закрычаў перад радай: «Я – фарысей, мужы браты, і сын фарысееў! Стаю перад судом за надзею на ўваскрэсенне з мёртвых».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І Павал, ведаючы, што адна частка садукеяў, а другая — з фарысэяў складаецца, закрычаў перад Радай: “Я — фарысэй, мужы браты, і сын фарысэяў! Стаю перад судом за тое, што спадзяюся ўваскрасеньня памёршых”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, ведаючы, што адна часьціна ёсьць Саддукеі, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я — Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзею й ускрасеньне мёртвых судзяць мяне!
Belarusian Bokun
А, разумеючы, што адна частка — садукеі, а другая — фарысэі, закрычаў Павал у сынэдрыёне: «Мужы браты! Я — фарысэй, сын фарысэя. За надзею і ўваскрасеньне мёртвых судзяць мяне!»