Acts 24:25 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І як той гаварыў пра праўду, пра ўстрымлівасьць і будучы суд, дык Фелікс вельмі перапалохаўся і адказваў: цяпер ідзі, а калі выберу час, паклічу цябе.
Belarusian 2017
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Але калі Павал стаў гаварыць пра справядлівасьць і пра ўстрыманасьць, ды пра будучы суд, Фэлікс, напалоханы, сказаў: “Цяпер даволі, можаш ісьці; калі буду мець час, паклічу цябе зноў”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзе, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпер годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябе.
Belarusian Bokun
А як той вёў гутарку пра праведнасьць, і стрыманасьць, і пра будучы суд, Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: «Цяпер годзе, ідзі, а як знайду час, паклічу цябе».