Acts 26:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
а спачатку жыхарам Дамаска і Ерусаліма, потым усёй зямлі Юдэйскай і язычнікам прапаведаваў, каб яны пакаяліся і навярнуліся да Бога, учыняючы дзеі, вартыя пакаяньня.
Belarusian 2017
але перш тым, што ў Дамаску, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам прапаведаваў, каб пакаяліся ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртання.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
але перш тым, што ў Дамашку, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам вясьціў, каб пакутавалі ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртаньня.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
але абвяшчаў сьпярша жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсенькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня.
Belarusian Bokun
але абвяшчаў спачатку жыхарам Дамаску і Ерусаліму, а пасьля ўсёй краіны Юдэйскай і паганам, каб навярнуліся і зьвярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя навяртаньня.