Acts 26:7 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
выкананьне якога спадзяюцца пабачыць нашыя дванаццаць родаў, рупліва служачы Богу дзень і ноч: за гэтую вось надзею, цару Агрыпе, вінавацяць мяне Юдэі.
Belarusian 2017
на выкананне гэтага спадзяюцца дванаццаць пакаленняў нашых, служачы заўсёды, днём і ўночы. Дзеля гэтае надзеі, цару Агрыпа, і вінавацяць мяне юдэі.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
каторага спаўненьня спадзяюцца дванаццаць пакаленьняў нашых, служачы заўсёды, днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару, і вінавацяць мяне Юдэі.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзень бязупынна. За гэту надзею й абвінавачываюць мяне Жыды, о цар Агрыппа!
Belarusian Bokun
асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць каленаў нашых, служачы ўночы і ўдзень безупынна. За гэту надзею і абвінавачваюць мяне Юдэі, валадару Агрыпа!