Acts 27:39 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі настаў дзень, зямлі не пазнавалі, а ўбачылі толькі нейкую затоку зь нізкім берагам, да якога і адважыліся, калі можна, прыстаць з караблём.
Belarusian 2017
Калі развіднела, не пазналі зямлі, заўважылі, аднак, нейкую затоку з плоскім берагам, да якой надумалі, калі магчыма, давесці карабель.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі разьвіднела, не пазналі зямлі, убачылі аднак нейкую затоку з плоскім берагам, да каторай хацелі давесьці карабель.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Як жа настаў дзень, яны не пазнавалі зямлі; дагледзілі-ж нейкую затоку, меўшую ўзьбярэжжа, да якога й урадзілі, калі здолеюць, прыстаць з караблём.
Belarusian Bokun
А як настаў дзень, не пазналі зямлі, але ўгледзелі нейкую затоку, якая мела бераг, да якога пастанавілі, калі магчыма, прыстаць з караблём.