Acts 28:17 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Праз тры дні Павал склікаў самых знакамітых Юдэяў і, калі яны сышліся, прамовіў да іх; мужы братове! не зрабіўшы нічога супраць народу ці бацькоўскіх звычаяў, я ў кайданах зь Ерусаліма перададзены ў рукі Рымлянам;
Belarusian 2017
Па трох днях запрасіў Паўла да сябе паважаных юдэяў. І, калі яны сабраліся, казаў ім: «Мужы браты! Не зрабіў я нічога ані супраць народа, ані супраць бацькоўскіх звычаяў, але як вязень быў выдадзены з Ерузаліма ў рукі рымлянаў,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Па трох днях запрасіў Павал да сябе выдатнейшых з Юдэяў. І калі яны сабраліся, прамовіў да іх: “Мужы браты! Не зрабіў я нічога благога ані супраць народу, ані супраць бацькоўскіх звычаяў, але як вязень быў выдадзены з Ерузаліму ў рукі Рымлянаў,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.
Belarusian Bokun
Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў.