Acts 28:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
з гэтай прычыны я і склікаў вас, каб пабачыцца і пагутарыць з вамі, бо за надзею Ізраілеву абложаны я гэтымі кайданамі.
Belarusian 2017
Таму, вось, запрасіў я вас, каб з вамі пабачыцца і пагаварыць, бо дзеля спадзявання Ізраэля я апутаны гэтымі кайданамі».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Таму вось запрасіў я вас, каб з вамі пабачыцца і пагаварыць, бо дзеля спадзяваньня Ізраэля нашу гэтыя путы”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне ў путы гэтыя.
Belarusian Bokun
Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя».